Каб выявіць апанентаў улады і агулам пратэстныя настроі і прыняць прывентыўныя меры, а таксама каб яшчэ раз згуртаваць прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнка — менавіта для гэтага і праводзяцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе. У гэтым перакананы прадстаўнік грамадзка-палітычнага аб’яднаньня “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа” Анатоль Фёдараў.

Ён адзначыў, што сапраўдных электаральных кампаній у Беларусі ўжо няма 18 гадоў:
=Маё стаўленне вельмі адмоўнае Таму што выбараў у Беларусі няма ўжо з 2006 года. Не толькі выбараў, але і іншых электаральных кампаніяў у тым сэнсе, у яеім іх разумеюць сыходзячы з дэмакратычнага працэсу. Гэта фактычна злачынны падман насельніцтва, маніпуляцыя, гэта злачыннае дзеянне. У выніку якіх церпяць усё больш грамадзянаў.
Так ззваныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на 26 студзеня 2025 года. Гэта сёмая па ліку прэзідэнцкая кампанія.
Беларускае Радыё Рацыя






