Прадстаўнік “Руху Каліноўцы” Анатоль Міхнавец заклікае беларусаў у Беларусі па-ранейшаму не забываць, наведваць і ўшаноўваць памятныя месцы, звязаныя з паўстаннем 1863-64 гадоў і яго героямі.

Ён нагадаў пра гэта падчас ушанавання памяці Кастуся Каліноўскага і герояў паўстання ў вёсцы Мастаўляны, што ляжыць на самой мяжы па польска-беларускі бок.
– Таксама хачу звярнуцца да беларусаў у Беларусі. Сябры, ведаю, што Радыё Рацыя слухае амаль палова Беларусі, а ёсць магчымасць слухаць і шырэй. У Беларусі шмат месцаў, звязаных з паўстаннем. На 150 гадоў паўстання Кастуся Каліноўскага ініцыятыва Беларуская нацыянальная памяць зрабіла інтэрактыўную мапу, на якой пазначаны тыя месцы. Можна іх ушанаваць, адведаць у кожны іншы дзень. Трэба каб памяць пра паўстанне жыла, гэтыя месцы ўшаноўваць, ведаць, расказваць сваім дзецям, унукам, бо палітычная спадчына Кастуся Каліноўскага павінна быць рэалізавана. І гэта ў нашых руках. Жыве Беларусь! Не здаемся!
Сёння, 2 лютага, адзначаюцца 188-я ўгодкі народзінаў у Мастаўлянах кіраўніка паўстання 1863-64 гадоў у Літве – Кастуся Каліноўскага.
У Беларусі знаходзяцца дзясяткі памятных мясцінаў, звязаных з паўстаннем, якія варта наведаць у гэтыя, і не толькі ў гэтыя, дні.
PS. Хто ахвотны далучыцца да “Руху Каліноўцы” – [email protected]
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






