BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Аўсіевіч: Затрымалі за два каментары

Былы палітзняволены 30-гадовы сын святара Андрэй Аўсіевіч з Гародні пакінуў Беларусь праз  чатыры месяцы пасля вызвалення, у лістападзе 2024 года.

Хоць не збіраўся нікуды з’язджаць, але хлопца проста выціснулі з краіны. Быў навешаны ярлык “тэрарыста” і “экстрэміста”, гаворыць Андрэй Аўсіевіч:

-Узялі за два каментары ў Тэлеграм. Адзін – гэта абраза ўчастковага, а другі – зварот да супрацоўнікаў, каб яны не парушалі закон і прадухілялі парушэнне закона, таму што можа здарыцца, што з імі будзе нешта кепскае. За другі каментар мне спачатку “шылі” пагрозу забойствам. Правялі адну экспертызу лінгвістычную, яна даказала, што там нічога няма, запрасілі эксперта на суд, там таксама нічога няма.

Па словах Андрэя Аўсіевіча, у выніку без усялякіх доказаў суддзя «павесіў» на яго «распальванне нацыянальнай, расавай, рэлігійнай альбо іншай варожасці», за што быў асуджаны на 3 гады і паўгода за абразу прадстаўніка ўлады.  

Больш пра тое, што Аўсіевічу прыйшлося перажыць у калоніі, можна пачуць у нядзелю, 9 лютага, у праграме «Госць Рацыі».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя