BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Казакевіч: Лукашэнка павінен вызваліць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з суседзямі

Беларусы застылі ў чаканні ад амерыканскага выбару і таксама не здымаюць пытання пра тое, ці выпусціць Лукашэнка палітвязняў пасля чарговага саманазначэння, імітаванага пад выбары з умовай зняцця эканамічных санкцый. Але, як кажа аналітык, дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч, у Беларусі недастаткова выпускаць невялікімі партыямі палітвязняў, якім засталося да канца тэрміну пару дзён ці пару месяцаў.

Для гэтага трэба выпусціць усіх, пасаджаных па палітычных матывах, і пачаць наладжваць адносіны з бліжэйшымі суседзямі, гаворыць Андрэй Казакевіч:

– Нішто не замінае яму выпускаць, тым больш тых людзей, якія сапраўды незаконна былі затрыманыя і незаконна асуджаныя. Такіх абсалютная большасць, тых хто прызнаны палітычнымі вязнямі. Ці будзе гэта выкарыстоўвацца як жэст нармалізацыі стасункаў? Так, будзе, ён ужо скарыстаўся. Я думаю, што гэты працэс так ці інакш будзе працягнуты, пытанне канешне калі.

Паводле Андрэя Казакевіча, змены могуць пачацца яшчэ і пры Лукашэнку. Але пры гэтым рэжыме немагчымы еўрапейскі цывілізаваны курс.

Беларускае Радыё Рацыя