BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Казакевіч: Беларусы мала чытаюць па-беларуску і ўнікаюць палітыкі ў музеях

Інстытут «Палітычная сфера» прадставіў вынікі даследавання месца ідэалогіі ў сучасным беларускім музеі і тэндэнцый у кнігавыданні ды кнігаспажывання Беларусі. Асноўныя вынікі інтэлектуальнага жыцця ў краіне наступныя: беларусы мала чытаюць на роднай мове і аддаюць перавагу «непалітычным» выставы ў музеях.

Андрэй Казакевіч. Здымак: Радыё Свабода

Вольга Сямашка, пагутарыла з доктарам палітычных навук, дырэктарам Інстытута «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам пра тое, наколькі расейскія выставы выцеснілі выставы з іншых краін у музеях Беларусі; якія экспазіцыі беларусы выбіраюць ва ўмовах палітычнага крызісу; і чаму кнігі на беларускай мове ў Беларусі больш за ўсіх чытаюць жыхары ва ўзросце 55+:

РР: З якімі тэмамі вы выступалі ў Вільні?

– Я прэзентаваў вынікі даследаванняў беларускіх музеяў, то бок выставы ў сучасных музеях за апошнія 4 гады. У музеях цэнтральных местаў Беларусі, а таксама рэгіёнах. У выніку было прааналізавана больш за 6,5 тысяч розных выставаў, што былі праведзеныя за гэты перыяд. Другое даследаванне было прысвечанае кнігаспажыванню Беларусі, колькі, як людзі чытаюць кнігі. Мы выкарыстоўвалі для атрымання гэтай інфармацыі анлайн-апытанне.

РР: Што тычыцца музеяў, то ці можам мы сказаць, што ўсе музеі, якія вы ахапілі, так ці іначай, дзяржаўныя. І ці ўплывае дзяржаўная палітыка ў якой існуюць такія музею?

– Ну так, бальшыня музеяў ёсць дзяржаўнымі. І ўсе вялікія музеі ёсць дзяржаўнымі. Таму для нас было вельмі важна паглядзець наколькі палітыка дзяржавы ў гэтай сферы змянілася за апошнія чатыры гады, да пачатку палітычнага крызісу і пасля яго, з улікам таго, што ў 2023 годзе пачалася вайна. Прасачыць якім чынам ідэалогія ўплывае на дзейнасць музеяў, як адлюстраваная тэндэнцыя русіфікацыі ў музейнай практыцы, якім чынам вядзецца праца з памяццю пра другую ўсясветную вайну, пра генацыд беларускага народа, так званы дзень народнага адзінства, ну якім чынам гэта ўсё ўключана ў экспазіцыі.

РР: Ці можам мы сказаць, паколькі вашае даследаванне ахоплівае вялізны перыяд – тры гады да пратэстаў і пасля, што неяк змянілася праца музеяў і крыху змяніўся нейкі вектар?

– Адзін год у нас да палітычнага крызісу: 2019, 2020, 2021, 2022. Ёсць відавочная тэндэнцыя да павелічэння ідэалагічнага складніку, у прыватнасці, лініі развіцця патрыятызму, пры чым, нават няпрофільных музеяў, якія раней гэта не практыкавалі. Значна больш увагі стала надавацца другой сусветнай вайне, з’явіліся новыя рубрыкі, якіх дагэтуль не было, у прыватнасці генацыд беларускага народа. Ну і таксама ў якасці такога заўважнага кірунку, прысвечана гэтаму новаму дню народнага адзінства, значыць, аб’яднанне ўсходняй і заходняй Беларусі ў 1939 годзе. З аднаго боку ўзмацненне ідэалагічнага кантролю ў музеяў, а з другога, відаць якія тэмы для ўладаў Беларусі ёсць найбольш важнымі і актуальнымі. Увага да несавецкай гісторыі, несавецкіх перыядаў беларускага мінулага, яна змяншаецца. Нельга сказаць, што гэтым тэмам зусім не надаецца ўвагі, але колькасць такіх выставаў скарацілася ў параўнанні з 2019 годам.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З „Госцем Рацыі“ – з доктарам палітычных навук, дырэктарам Інстытута «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам, камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя