Родам з Гомеля айцішнік Андрэй Кушняроў з 2022 года ваюе ва Украіне. Андрэй лічыць, што толькі поўная перамога Украіны над Расеяй дасць шанец беларусам здабыць свабоду.
А свабода – самы важны набытак годнага чалавека, кажа Андрэй Кушняроў:
-Ёсць рэчы, якія больш важныя, чым жыццё. Жыццё чалавека вельмі важнае – адна з самых важных рэчаў на свеце. Але не самая важная. Для мяне свабода нашмат большая каштоўнасць, чым штосьці іншае. Я не магу жыць у краіне, у якой я не магу казаць тое, што я хачу. Для мяне гэта вельмі важна. Я не магу жыць рабом. І калі з тэрыторыі маёй краіны быў напад на Украіну, для мяне гэта быў асабісты сорам.
Паводле Андрэя Кушнярова, ён не разумее тых беларусаў, якія бачаць, што Беларусь фактычна акупавана Расеяй і нічога не робяць дзеля волі сваёй краіны. А ваяваць за волю Беларусі лепш з тэрыторыі Украіны.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя