BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Кушняроў: Палёты расейскіх «Шахедаў» над Беларуссю прынялі сістэматычны характар

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі апублікавала фатаграфіі наступстваў падзення беспілотніка ў Гомелі. У выніку падзення збітага апарата адбылося загаранне цаглянага будынка склада ў Гомелі па 8-му зав. Ільіча. Пацярпелых няма. Вайсковы эксперт Андрэй Кушняроў упэўнены, што палёты «Шахедаў» над Беларуссю набылі сістэмны характар:

З ваеннага пункту гледжання можа быць такім манеўрам, каб адыходзіць ад украінскай СПА. Другі момант правакацыйны, то бок, калі ўсё ж такі ўкраінцы саб’юць, гэта ўнясе дадатковую напружанасць у адносіны паміж Беларуссю і Расеяй, а яны і так вельмі напружаныя гэтыя адносіны. Расеі зручныя такія правакацыі, калі Беларусь вырашыць уступіць у вайну нейкім чынам. Вось ідзе вайна праз думкі ўнутры Беларусі, то бок вайскоўцы Беларусі таксама глядзяць на тое, як паводзіць іх кіраўніцтва, наколькі яны цалкам падпарадкаваныя Расеі, наколькі яны могуць паказваць зубы. Пазіцыя Лукашэнкі таксама, яму трэба праяўляць сілу не толькі перад вонкавымі гульцамі, але і перад сваімі падначаленымі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Адпаведна ў ноч на 5-га верасня СМІ паведамілі аб знішчэнні беларускімі ВПС «шахедаў», якія заляцелі на тэрыторыю краіны з боку Украіны. Раніцай Мінабароны пацвердзіла факт знішчэння беспілотнікаў, не назваўшы іх тып, прыналежнасць і маршрут палёту.

Фота МНС

Беларускае Радыё Рацыя