Беларускі тэлеканал АНТ паведаміў пра экстрадыцыю ў Беларусь затрыманага ў В’етнаме Васіля Верамейчыка – 34-гадовага былога афіцэра беларускага войска, а таксама былога байца палка Кастуся Каліноўскага.

Андрэй Кушняроў
Сітуацыю каментуе старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў:
– Што плануем рабіць, то гэта спрабаваць унесці Васіля ў спіс на абмен паміж Украінай і Расеяй. Магчыма можна абмяняць на Шаўчэнку. Але ў першую чаргу – гэта розгалас у медыя, беларускіх і асабліва ва ўкраінскіх. Тут асноўная надзея, канешне, на ўкраінскі бок. Больш нейкіх іншых варыянтаў не вельмі ёсць.
Вядома, што ў 2020 годзе Васіль Верамейчык падтрымаў пратэсты ў Беларусі, а пасля іх з’ехаў ва Украіну. З першых дзён поўнамаштабнага расейскага ўварвання ён пайшоў на фронт і далучыўся да палка Каліноўскага. У Беларусі Верамейчыку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за службу ў палку Каліноўскага.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






