Візітам у Данію завяршыўся еўрапейскі дабрачынны тур у падтрымку батальёна «Ваўкі Да Вінчы». Амбасадар туру – старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне, жаўнер дэсантна-штурмавой роты «Гонар» батальёна «Ваўкі Да Вінчы» і сябра КР Андрэй Кушняроў – распавёў пра вынікі туру:

– Было там шэраг паспяховых сустрэч з вартаўнікамі зброі, прычым з першымі з кім мелі стасункі, яны ўжо на фронце. Шмат такіх сустрэч і з дыяспарамі ў розных краінах. Людзі шмат пытанняў задавалі, сустрэчы праходзілі нават па 6-7 гадзін. Назіраецца такі скептыцызм, людзі шмат чуюць у навінах, што перамога мажліва, але ўжо такога даверу да гэтага няма. Людзі рыхтуюцца да працягу вайны, да трывалай вайны, у іх ёсць жаданне дапамагаць.
У межах тура ў Варшава, Таліне, Рызе і Капенгагене былі прадэманстраваны тэхналогіі супраціву ўкраінскага фронту. Таксама адбыўся паказ фільма «Памфір» — пра культурны код украінскіх традыцый на фоне вайны і свята Маланкі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:










Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Андрэя Кушнярова






