22-га студзеня спаўняецца 10 гадоў з дня забойства Міхаіла Жызнеўскага падчас супрацьстаяння на Майдане ў Кіеве ў 2014 годзе. Беларус Міхаіл Жызнеўскі быў адным з удзельнікаў самаабароны Майдана.

Пра Героя Украіны ўспамінае яго блізкі сябар, беларускі добраахвотнік Андрэй Кушняроў:
– Тое значэнне, якая аказала яго ахвяра, у цэлым для ўзаемаадносінаў Украіны і Беларусі, стала такім знакавым. І да таго была пэўная супраца паміж апазіцыйна настроенымі беларусамі і ўкраінцамі. Але смерць Мішы стала першай ахвярай, першым найбольш яркім сімвалам таго, што нашыя народы гатовыя ўзаемадзейнічаць адзін з адным не толькі на ўзроўні палітычным, паміж прэзідэнтамі, але ёсць і іншы ўзровень, калі ёсць падтрымка з боку беларусаў, якія гаторыя прыехаць ва Украіну і дапамагаць. Тое ж сама ёсць і з боку ўкраінцаў.
Месца гібелі Міхаіла Жызнеўскага, якому было прысвоена званне Героя Украіны, стала народным мемарыялам. Сімвалічная магіла ў Кіеве была пазначана бел-чырвона-белым сцягам. У гонар Жызнеўскага названыя вуліцы ў Кіеве і Оўручы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






