BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Мастыка пра “літвінізм”

Нядаўняя дыскусія пра так званы “літвінізм” выклікала мноства эмоцый і дыскусій як сярод літоўцаў, так і сярод беларусаў, якія прыбываюць у Літве і за межамі. Як мяркуе гісторык Андрэй Мастыка, большую пагрозу для Літвы, як краіны, якая перажыла камунізм, мае інтэрпрэтацыя савецкіх помнікаў, якая ажыццяўляецца ўладамі ў Беларусі:

– Зараз і ўлада актыўна ўключылася ў працу з гэтай прасторай, у самым дрэнным гістарычным сэнсе. Палітыка нарошчвае свае абароты, гэта звязана і з сістэмай адукацыі і ў прынцыпе з гістарычнай навукай. Помнікі, манументы, актыўна сталі ўдзельнічаць у розных палітычных акцыях. Лукашэнка выступае ў Берасцейскай крэпасці, у Хатыні. Плюс тое, што ідзе наступ на такім ідэалагічным узроўні, пачынаючы з помнікаў польскім жаўнерам Арміі Краёвай, паўстанцам 1863 года.

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Па словах гісторыка, гістарычная палітыка ўладаў Беларусі ў адносіне да папулярызацыі савецкіх помнікаў, наглядна дэманструе, што гісторыя можа быць зброяй гібрыднай вайны для нядобрасумленных дзеячаў.

Беларускае Радыё Рацыя