Гэта чалавек, які, нягледзячы на тры гады зняволення і прысуд у 8 гадоў за кратамі, застаецца верным свайму праву на жыцццё ў Беларусі, дзе ён нарадзіўся і вырас.

Для ўладаў Пачобут стаў фігурантам палітычных гандляў, але ён адмаўляецца пісаць прашэнні аб памілаванні. «Мне няма ў чым каяцца», — застаецца яго прынцыповым адказам. Этнічны паляк і беларус па духу, ён стаў сімвалам адзінства нацыі, мацнейшага за любыя рэпрэсіі. Гэты год паказаў, што сапраўдныя героі Беларусі — гэта людзі, якія нават у цяжкіх умовах захоўваюць годнасць і свабоду духу.