BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Шчыгель і Арцём Задруцкі адзначаюць дні народзінаў за кратамі

17 і 18 снежня – у гэтыя дні палітвязні з Берасцейшчыны будуць адзначаць дні народзінаў. Іх за кратамі сустрэнуць Андрэй Шчыгель і Арцём Задруцкі.

17 снежня свой дзень народзінаў сустрэне палітвязень Андрэй Шчыгель. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адметна тое, што мужчына працаваў манціроўшчыкам сцэны Берасцейскага тэатра лялек, меў шэраг станоўчых рэкамендацый, а таксама з’яўляўся інвалідам 2-ой групы. Прысуд – 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Згодна дадзеных праваабаронцаў, зараз знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

18 снежня за кратамі святкаваць дзень народзінаў будзе палітвязень Арцём Задруцкі. Яму прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады і арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы. Прысуд – 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пісаць лісты можна ў папраўчую калонію №1.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: shutterstock/Fanni_2021