BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Стрыжак: Лукашэнка не ў стане аднавіць „гандаль палітвязнямі“

Не выключана, што Лукашэнка і хацеў бы аднавіць так званы «гандаль палітвязнямі».

Але падобна, што не ў стане гэтага зрабіць, мяркуе праваабаронца, сузаснавальнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак.

– Мы бачым, што гатовасць да перамоваў, нейкіх палітычных рашэнняў, вызваленняў, замірэння з захадам, аднаўленнем нейкіх стасункаў, пэўна не ў руках Лукашэнкі. Нават, калі не ім наўпрост кіруюць, ён жа дакладна ёсць закладнікам гэтай сітуацыі, нічога не можа зрабіць. Павысіліся стаўкі, ідзе вайна, а Беларусь дэ-факта краіна суагрэсар праз лукашысцкія дзеі. Вядома, тут не можа быць манеўраў, якія ён дазваляў сабе ў 2010 ці ў 2016 гадах.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Па стане на 16 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1418 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.

Беларускае Радыё Рацыя