BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Стрыжак: Заслугі «эвакуатараў» з BYSOL будуць ацэненыя ў будучыні

Каманда эвакуацыі BYSOL працягвае дзейнічаць у Беларусі не першы год. Яна дапамагае беларусам, якія падвергліся пераследу па палітычных матывах, пакінуць межы краіны.

This image has an empty alt attribute; its file name is da99648a123-1.jpeg

Заснавальнік Фонду салідарнасьці BYSOL Андрэй Стрыжак мяркуе, што заслугі «эвакуатараў» будуць ацэненыя ў будучыні.

Для гэтых людзей вельмі важна, што грамадства разумее сэнс і сутнасць гэтай справы. Таму што яна вельмі складаная. Вельмі няпроста эмацыйна і фізічна, гэта велізарныя нагрузкі на людзей, якія займаюцца эвакуацыяй. Я не ведаю, як будзе ў новай Беларусі, але спадзяюся, што гэтыя людзі будуць ацэненыя па іх заслугах, бо сённяшняя ўлада хутчэй за ўсё іх ацаніла б па нейкіх крымінальных артыкулах.

Калі вам ці вашым блізкім патрэбная эвакуацыя з Беларусі, можна скласці адпаведную заяўку праз сайт bysol.org.

Беларускае Радыё Рацыя