Стаўленне беларусаў да вайны з Украінай з сакавіка 2022 па чэрвень 2023 нязменна негатыўнае.
Асноўная колькасць беларускіх грамадзян хоча жыць у незалежнай Беларусі. І толькі 2.6 % хоча стаць рэгіёнам Расеі. Карыстанне незалежнымі СМІ і давер да іх даволі высокі, кажа доктар сацыялагічных навук, прафесар Андрэй Вардамацкі:
– Па дадзеных, прыкладна, такога ж перыяду мінулага году, давер да недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў беларусаў такі ж, як і да расейскіх СМІ. А гэта важная рэч, у тым сэнсе што расейскія сродкі масавай інфармацыі знаходзяцца ў іншых маркетынгавых варунках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Паводле прафесара Вардамацкага, высокая лічба так званага МедыяІндэкс – гэта сур´ёзны індыкатар. Ён гаворыць пра тое, што людзі карыстаюцца недзяржаўнымі сродкамі інфармацыі, і яны працуюць. Акрамя незалежных СМІ на ментальную ўстойлівасць беларусаў уздзейнічаюць факты іх жыцця.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя