Прэс-клуб Беларусі правёў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання сярод беларусаў, якія жывуць у Літве.

Асноўны настрой беларусаў Літвы агучыў даследчык, прафесар, доктар сацыялогіі Андрэй Вардамацкі:
– Эмігранты кажуць, вернемся тады, калі адбудуцца змены ў Беларусі. Людзі кажуць пра тое, што вяртацца можна нават тады, калі людзі ўбачаць, што яны змогуць прыняць удзел у нейкай там барацьбе. Калі ў іх будзе хоць нейкая магчымасць на роўных быць гульцамі.
На падставе атрыманых дадзеных Вардамацкі падкрэсліў, што частка эмігрантаў гатовая вярнуцца «неадкладна», калі атрымае адпаведны «сігнал» ад апазіцыі.
У апытанні ўдзельнічалі чатыры фокус-групы па 9 чалавек у кожнай, якія выбралі для пераезду Літву і лічаць яе блізкай да Беларусі з культурнага, гістарычнага і геаграфічнага пунктаў гледжання.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:











Беларускае Радыё Рацыя






