20 снежня спаўняецца 1000 дзён, як палітзняволены Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі.

З гэтай нагоды рэдакцыя “Газеты Выборчай”, дзе ён працаваў, зноў запатрабавала ад уладаў Беларусі вызвалення журналіста.
Таксама выказаўся ў справе Пачобута міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
У каментары выданню ён адзначыў: “Мы верым, што Анджэй хутка будзе на волі. Анджэй — журналіст, юрыст, папулярызатар гісторыі, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі — знаходзіцца ў турме, бо хацеў, каб яго краіна была свабоднай. І ў выніку стаў асабістым ворагам …Аляксандра Лукашэнкі… Анджэй Пачобут — паляк у Беларусі — патрыёт сваёй беларускай краіны, які спалучае лепшае з нашай агульнай спадчыны. Для ўсіх нас ён стаў сімвалам незалежнага духу і веры ў ідэю свабоды. Ён сядзіць у турме, бо яго баіцца рэжым Лукашэнкі”.