Пачобут пагадзіўся на выезд з Беларусі яшчэ ў красавіку. Кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс расказала польскаму выданню Rzeczpospolita, як праходзіла яе сустрэча ў турме з палітвязнем Анджэем Пачобутам. Паводле слоў Борыс, Анджэй Пачобут яшчэ ў красавіку пагадзіўся пакінуць Беларусь.
Анжаліка Борыс была адзінай, хто за доўгі час меў магчымасць на свае вочы ўбачыць Пачобута, які адбывае прысуджаны яму васьмігадовы тэрмін зняволення. Пра гэтую сустрэчу яна папрасіла асабіста Лукашэнку, даслаўшы яму ліст. Сустрэча адбылася ў красавіку ў Наваполацкай калоніі, Пачобут і Борыс размаўлялі дзве з паловай гадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя