5 гадоў таму – 25 сакавіка 2021 года ў Гародні быў арыштаваны і з тае пары знаходзіцца за кратамі актывіст Саюза палякаў на Беларусі, журналіст Анджэй Пачобут.

Каля помніка кс. Ежы Папялушку ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі вязнямі сумлення ў Беларусі. Сярод іншага, словы салідарнасці выказалі – ваявода падляшскі Яцэк Бжазоўскі:
– Які не пагаджаўся на хлусню, змагаўся за найважнейшае, змагаўся за праўду. Для кагосьці пяць гадоў – гэта толькі лічба. Пяць гадоў, якія мінулі з увязнення Анджэя Пачобута, гэта 1826 дней ганьбы і несправядлівасці ў адносінах да чалавека, які патрапіў у турму за польскасць, за праўду.
Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў Гародні 25 сакавіка 2021 года. 8 лютага 2023 года ён быў засуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі №1.
А ў Беластоку штомесяц 25 чысла праходзяць акцыі салідарнасці з ім і іншымі палітычнымі вязнямі ў Беларусі.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя






