BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анджэю Пачобуту — 52: пяты дзень нараджэння за кратамі

16 красавіка свой 52-гі дзень нараджэння сустракае журналіст Анджэй Пачобут у зняволенні, у адной з беларускіх калоній. Гэта ўжо пяты дзень нараджэння, які ён праводзіць за кратамі.

Кажа журналіст і арганізатар штомесячных акцый салідарнасці з Пачобутам у Беластоку Ян Роман:

– Гэта ўжо пяты дзень народзінаў які Анджэй, на жаль, адзначае ў турме. І ў гэты дзень, напэўна, тыя, хто яго ведае, тыя, хто яго памятае, хочуць пажадаць яму хутчэйшага вызвалення, а таксама іншым палітычным вязням. З таго, што вядома Анджэй па-ранейшаму знаходзіцца ў наваполацкай калоніі ў памяшканні камернага тыпу. Гэта самыя горшыя ўмовы, якія могуць напаткаць чалавека ў зняволенні. Калі б Лукашэнка меў бы жаданне выпусціць Анджэя ці іншых палітвязняў, ён бы выпусціў. Расейскі фактар грае немалаважную ролю.

Анджэй Пачобут — журналіст выдання Gazeta Wyborcza і адзін з лідараў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Ён быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў Гародні. Суд прызначыў яму 8 гадоў пазбаўлення волі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і з архіва Яна Романа.