Сёння, 26 сакавіка, стала вядома, што палітычнаму зняволенаму журналісту і актывісту Саюза палякаў на Беларусі Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі пакаранне ў выглядзе знаходжання ў памяшканні камернага тыпу. Без магчымасці прагулак на свежым паветры і выхаду на працу.

А тым часам у Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем на 4-ю гадавіну яго арышту.
Гавораць – Маршалак Сенату Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска і іншыя ўдзельнікі акцыі:
– Сенат Рэчы Паспалітай Польскай неаднойчы прымаў ухвалы адносна вызвалення Анджэя Пачобута і іншых палітычных вязняў. Робім мы гэта штогод на ўсіх канферэнцыях, дзе нашыя сенатары павінны выступіць.
– Ён арыштаваны ўсяго некалькі кіламетраў адсюль. За граніцай ёсць зусім іншая палітычная сістэма. Падобныя рэпрэсійныя дзеянні сведчыць пра тое, што ў Беларусі няма дэмакратыі.
– Тое, што вы тут збіраецеся ўжо чатыры гады, ёсць найлепшым сведчаннем таго, што ніхто з нас не пагаджаецца з гэтым злом сучаснага свету.
– Мы ёсць вольнымі людзьмі і можам прымаць людзей з Беларусі, якія мусілі эміграваць са сваёй краіны з прычын палітычных. Але не можам мы губляць надзеі на то, што калісьці Беларусь таксама будзе вольнай.
– Дыктатура, калі пераследуе апанентаў, любіць цішыню. Нельга дапусціць, каб вакол зняволеных паўстала цішыня. Таму так важны такія сустрэчы, каб гучаў наш голас. Niech żyje Polska! Жыве Беларусь!

Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў Гародні органамі КДБ 25 сакавіка 2021 года. 8 лютага 2023 года засуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя