У аўторак, 16 ліпеня, “Сумленныя людзі” ладзяць анлайн-дыскусію пра каштоўнасці беларусаў.

Дата: 16 ліпеня. Час: 18.00 (час менскі, гэта 17.00 па Варшаве і 18.00 па Вільні). Месца: zoom
Прыходзьце абмеркаваць каштоўнасці беларусаў разам з Франакам Вячоркам, Змітром Лукашуком і Алінай Коўшык.
Паспрабуюць зазірнуць у душу беларуса (а значыць, і ў саміх сябе), каб адказаць на важныя пытанні нацыянальнага будаўніцтва:
Якія каштоўнасці беларусаў былі сфармаваны ў СССР і як яны паўплывалі на сучасную гісторыю Беларусі?
Дыктатура: прычына ці вынік? Ці магло беларускае грамадства ў 1994 годзе выбраць не папуліста і не «моцную руку»?
Як тры дзесяцігоддзі аўтарытарызму паўплывалі на каштоўнасці беларусаў?
Беларусы — дакладна еўрапейцы? Наколькі развітыя ў беларусаў так званыя «еўрапейскія» каштоўнасці?
Без вас не разбяруцца.
Прымаючы рашэнне, памятайце пра бяспеку.
Бяспечная рэгістрацыя — па спасылцы: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_tOGRKpX6TbuQnk3gnmZ_-w
арганізатары