BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анлайн-прэзентацыя «Барометр рэпрэсій у Беларусі»

У сераду, 31 ліпеня, Прэс Клуб Беларусь і Цэнтр новых ідэй ладзяць анлайн-прэзентацыю трэцяй часткі даследавання «Барометр рэпрэсій у Беларусі».

Дата: 31 ліпеня. Час: 11.00 (час CET, гэта 13.00 па Мінску і Вільні). Месца: Zoom. 

У трэцяй справаздачы па даследаванні «Барометр рэпрэсій у Беларусі» Цэнтр новых ідэй паказвае на лічбах, што ціск на беларускае грамадства працягвае расці.

 У 2024 годзе рэпрэсіі супраць тых, каго рэжым Лукашэнкі лічыць сваімі апанентамі, толькі ўзмацняюцца — для разумення дынамікі даследчыкі ЦНІ ўзялі максімальна дасяжныя лічбы, якія характарызуюць эвалюцыю рэпрэсіўнага ціску з 2020 года.

Спікеры:

Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй і аўтар даследавання;

Вольга Смалянка, дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend;

Павел Сапелка, юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна».

Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары