28 студзеня адзначалася 437-годдзе з дня зацвярджэння трэцяй рэдакцыі Статута Вялікага Княства Літоўскага – аднаго з самых прагрэсіўных юрыдычных дакументаў свайго часу. Гэты кодэкс законаў не толькі рэгуляваў жыццё ВКЛ, але і стаў узорам для еўрапейскай прававой думкі.

Як вяртанне гэтага дакумента ў Беларусь можа аднавіць разуменне сапраўднага духу законаў? Якую ролю ён адыгрывае ў сучаснасці? Пра значэнне Статута ВКЛ і яго ўплыў на прававую культуру беларусаў у праграме “Мы бачым” распавялі гісторыкі Аляксей Бацюкоў і Андрэй Радаман, урывак з якой і прапануем паслухаць паважаным слухачам:
Гэта быў анонс, а цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную 437-годдзю з дня зацвярджэння трэцяй рэдакцыі Статута Вялікага Княства Літоўскага, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 31-га студзеня, у 22.30 паводле беларускага часу. Адпаведна ў 20.30 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






