BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Беларусы 21-га стагоддзя”: Зміцер Косцін

Шаснаццаць гадоў у эміграцыі. У Беластоку, як пра сябе кажа – крыху чужы і для беларусаў-аўтахтонаў, і для беларускай дыяспары. Адначасова і тут і там крыху свой. І гэта дазваляе яму бачыць тое, што нас тут адрознівае, і тое, што ў нас агульнае.

Зміцер Косцін, журналіст, кіраўнік рэдакцыі нацыянальных меншасцяў “Польскага радыё Беласток” сёння вечарам будзе госцем перадачы “Беларусы 21-га стагоддзя”:

Гэта быў анонс перадачы Беларусы 21-га стагоддзя. Поўны выпуск слухайце сёння вечарам. Пачатак у 20 гадзін 30 хвілін паводле польскага, аб 21-й 30 паводле беларускага часу.

Беларускае Радыё Рацыя