Супраца між суседнімі краінамі Беларуссю і Польшчай прыпынена з палітычных абвастрэнняў. Але існуюць тэмы, рашэнне якіх не павінна залежыць ад палітычных, ці эканамічных інтарэсаў народаў. Ёсць рэліктавыя, старажытныя сведкі мінулага, якія перажылі многія рэжымы, дзяржавы, як напрыклад, Белавежская пушча. Гэты лясны масіў патрабуе сталай апекі з боку чалавека.

Пра спосабы ўзаемадзеяння між Беларуссю і Польшчай гутарыць Юрка Ляшчынскі з Палінай Бурко, прадстаўніцай экалагічнага руху Беларусі, якая жыве зараз у Беластоку:
Вы слухалі частку перадачы “Беларусы 21-га стагоддзя” Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння ад 19-ай гадзіны 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 20-ай гадзіны 30 хвілінаў паводле беларускага часу. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» можна паслухаць з панядзелка па чацвер у названым часе на хвалях нашага Радыё.
Беларускае Радыё Рацыя






