Апошнія гады рэпрэсіі ў Беларусі асабліва паскорылі эміграцыю як канчатковае прыняцце рашэння. Асабліва едуць тыя, хто праводзіў да таго драматычнага часу актыўнае грамадска-палітычнае жыццё на Бацькаўшчыне. Але паток эмігрантаў, няхай і меншага аб’ёму, быў усцяж.

Пра тое, ці жывуць Беларуссю на чужыне, і пра сумныя факты, калі эмігранты цураюцца сваіх каранёў, гутарыць з Юркам Ляшчынскім Ірына Шчасная, у мінулым палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Вы слухалі частку перадачы «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння ад 20-ай гадзіны 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-ай гадзіны 30 хвілінаў паводле беларускага часу. Перадачы «Беларусы ХХІ-га стагодзя» гучаць ад панядзелка па чацвер у гэты час. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» можна паслухаць у падкастах сайта нашага Радыё.
Беларускае Радыё Рацыя






