BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Беларусы ХХІ стагоддзя”

Цыкл перадач пад тытулам “Беларусы ХХІ стагоддзя”, які трываў амаль год, падышоў да завяршэння. Нашыя журналісты аналізавалі разам з гасцямі перадачы, беларусамі, якія ўцяклі ад палітычнага пераследу са сваёй радзімы, ці прадстаўнікамі дыяспары, якія ўжо дзесяцігоддзі жывуць на Падляшшы, як і чым жыць у такой сітуацыі.

Юрка Ляшчынскі, адзін з вядоўцаў цыклу, падсумовае характары некаторых герояў перадачы.

Вы слухалі частку перадачы “Беларусы ХХІ стагоддзя, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20.30 паводле польскага часу, ці а 21.30 паводле беларускага часу. Перадачы з гэтага цыклу гучаць з панядзела па чацвер у гэты ж час. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ стагоддзя» можна паслухаць у падкастах сайта нашага радыё.

Беларускае Радыё Рацыя