Беласток стаў прытулкам, куды ад пераследу рэжыму Лукашэнкі пераехала вялікая колькасць беларусаў.
Вольга Верамеенка – майстрыца, гаспадыня гарадзенскай крамы з нацыянальным духам, у гутарцы з Юркам Ляшчынскім расказала, што ўпэўненая, што неўзабаве будзе час бяспечнага вяртання на Радзіму.
Вы слухалі частку перадачы Беларусы 21-га стагоддзя Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20-ай гадзіне 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-ай гадзіне 30 хвілінаў паводле беларускага часу. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» можна паслухаць з панядзелка па чацвер, у названым часе, на хвалях нашага Радыё.
Беларускае Радыё Рацыя