«Актыўным быць файна» – гурток па інтарэсах, які дзейнічае ў Беластоку, пасля таго, як пасля падзеяў 2020 года яго кіраўніца Даша пераехала з Гародні. Гэты шведскі фармат яднання рабочых людзей, які паўстаў шмат дзесяцігоддзяў таму, неяк гарманічна ўвайшоў у тутэйшую беларускую дыяспару, якая шукае адказаў на пытаньні свайго новага жыцця; няхай і ў культурна блізкім Падляшшы, але ўсё ж – замежжы.

Кіраўніца гуртка Даша адказвае Юрку Ляшчынскаму, якія тэмы цікавяць беларусаў, і чым дапамагае ім клуб «Актыўным быць файна» ў Беластоку.
РР: Шмат ёсць людзей, якія лічаць, што файна быць актыўным, значыць быць удзельнікам вашых заняткаў?
Даша: У розныя часы ў розных гарадах гэта было па-рознаму. У нас ёсць звычайна такі касцяк і людзі, якія ходзяць на розныя заняткі, іх цікавяць розныя тэмы. Ёсць людзі, якія прыходзяць выпадкова, ёсць людзі, якія ходзяць толькі на пэўныя тэмы і на пэўныя заняткі.
Усё па-рознаму, і актывізм змяняецца з цягам часу з рознымі гарадамі, з рознымі краінамі. Зараз мы працуем у Літве, Грузіі і Польшчы з некаторага часу. І ў нас па ўсёй арганізацыі ў кожным горадзе розныя абставіны. Дзесьці вельмі шмат людзей, дзесьці менш. Дзесьці больш актыўных лідараў, дзесьці іх не так шмат.
РР: А ў Беларусі больш было ахвотных прымаць удзел у такіх занятках ці тут больш ахвотных?
Даша: Я не думаю, што ёсць вялікая розніца па колькасці ўдзельнікаў, таму што актывізм, адукацыя, пошук якіх-небудзь пэўных адказаў на пытанні ў любым грамадстве не стоадсоткавае. Калі ты жывеш у Беларусі ў беларускім горадзе, гэта не значыць, што твая аўдыторыя абсалютна ўсе людзі, якія жывуць у гэтым горадзе. Канешне, мы накіраваныя на працу з усімі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Вы слухалі частку перадачы “Беларусы ХХІ стагоддзя” Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20-ай гадзіне 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-ай гадзіне 30 хвілінаў паводле беларускага часу. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя», можна паслухаць з панядзелка па чацвер у названым часе, на хвалях нашага радыё.
Беларускае Радыё Рацыя