BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Беларусы XXI-га стагоддзя“: Алена Філатава

Здымак: Краіна для жыцця

У 2020-ым годзе па палітычных прычынах пераехала ва Украіну, як і шмат беларусаў. Алена Філатава, яна ж Гэлен Мінская, праваабаронца, блогер, валанцёр будзе сёння госцяй перадачы «Беларусы 21-га стагоддзя». Алена дапамагала ўцекачам з Беларусі і не паехала далей калі пачалася вайна. Цяпер яе фонд дапамагае беларускім вайсковым фарміраванням ва Украіне. Называе сябе голасам Паліны Шарэнды-Панасюк – голасам на гэтым баку турэмных кратаў.

Гэта быў анонс. Перадачу «Беларусы 21-га стагоддзя» можна паслухаць сёння вечарам на Радыё Рацыя. Пачатак аб 20.30 – польскі час, 21.30 час беларускі.

Беларускае Радыё Рацыя