
Беларусы самадастатковая нацыя! У гэтым пераконваешся вывучаючы лёсы нашых людзей, якія ў ліхіх варунках знаходзяць сваю дарогу, знаходзяць сілы адрадзіцца і пачаць наноў, калі здавалася ўсё набытае раней зруйнавана дашчэнту, і цябе ніхто не чакае на радзіме. Пра свой пакручасты шлях з Беларусі ў Польшчу апавядае Юрку Ляшчынскаму ўцякачка з Бабруйску Ірына Хамрэнка-Ушакова, якая сустрэўшы вайну ва Украіне, падалася была ў Польшчу.
Гэта была частка перадачы Юркі Ляшчынскага „Беларусы XXI стагоддзя“, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20:30 паводле польскага часу, а 21:30 паводле беларускага часу. Перадачы „Беларусы XXI стагоддзя“ гучаць з панядзелка па чацвер у гэты час. Увесь цыкл праграмаў „Беларусы XXI стагоддзя“ можна паслухаць у падкастах сайта Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя






