BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Беларусы XXI стагоддзя“: Кіра Баяранка

Прайшло чатыры гады пасля падаўлення пратэстаў беларускага народу супраць гвалту і ўзурпацыі ўлады кланам Лукашэнкі, але боль застаўся такі самы, як і раней.

Уцёкі з Беларусі ва Украіну, а затым — уцёкі з Украіны ў Польшчу. Кіра Баяранка, валантэрка, беларуска з няпростым лёсам. Яна імкнецца і на чужыне дапамагчы сваім суайчыннікам, і народу Украіны. З ёю пагаварыў Юрка Ляшчынскі.

Гэта была частка перадачы „Беларусы XXI стагоддзя“ Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20 гадзіне 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21 гадзіне 30 хвілінаў паводле Беларускага часу.

Перадачы „Беларусы XXI стагоддзя“ гучаць ад панядзелка па чацвер у гэты час. Увесь цыкл можна паслухаць у падкастах сайта Беларускага Радыё Рацыя.