BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зянон Пазьняк пра развал Савецкага саюзу

34 гады таму не стала камуністычнага монстра – Савецкага Саюза.  8 снежня 1991 года былі падпісаны ў рэзідэнцыі «Віскулі» Белавежскія пагадненні, якія зафіксавалі распад імперыі зла – СССР. 

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

– Гэта была вялікая гістарычная падзея, гаворыць кіраўнік беларускага вызвольнага руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк:

– Мы фронт падтрымалі, гэтую падзею, але выказалі таксама трывогу, таму што стварэнне СНД – гэта працяг каланіяльнай імперскай палітыкі. Расея хацела зачапіцца і такім чынам вярнуць усё назад, сваю ўладу над Беларуссю, над Украінай. Гэта была небяспечная ідэя. Але з другога боку ў дыпламатычным сэнсе нешта такое павінна было быць.

Паводле Зянона Пазьняка, на сёння ўсе народы, якія аддзяліліся ў 1991 годзе, адчуваюць небяспеку з боку агрэсіі імперскай Расеі.

Цалкам перадача:

Беларускае Радыё Рацыя