BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”

Былы палітвязень Міхаіл Лістападаў адседзеў увесь тэрмін зняволення па палітычным абвінавачванні.  Яго затрымалі пры спробе нелегальна перайсці беларуска-ўкраінскую мяжу ў красавіку 2022 года з мэтай змагання на баку Украіны і за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. За кратамі ён адбыў тры гады.

Каб на яго менш магла ціснуць адміністрацыя калоніі №15 у Магілёве, ён нават адмовіўся ад тэлефанаванняў дадому, спатканняў і ад так званай “атаваркі”.

Міхаіл Лістападаў друкуе таксама ўрыўкі са сваёй кнігі пад назвай “Пакінь надзею кожны, хто сюды ўваходзіць” у сваім Фэйсбуку і тэлеграм-канале. Там можна больш падрабязна пазнаёміцца з ім і яго дзейнасцю.

А публіцыстычная перадачы “Мы бачым” цалкам прагучыць на хвалях нашага радыё сёння, а 16.10 па беларускім часе, па літоўскім – у 15.10, а па польскім  – у 14.10.

Беларускае Радыё Рацыя