Дзень Волі, Гуканне вясны… Былая палітвязынка Алена Гнаўк, вызваленная ў снежні мінулага году разам з іншымі 122 памілаванымі, удзельнічае ў беларускіх падзеях у замежжы. Цяпер жанчына жыве ва Уроцлаве, але на мінулым тыдні яна далучылася да імпрэз у Кракаве і Варшаве.

Нашаму радыё Алена Гнаўк распавяла пра сваю далучанасць да актыўнасцяў.
Працяг гутаркі пра Дзень Волі, погляд Алены Гнаўк на палітычнае жыццё дыяспары і мягкае стаўленне да беларускага рэжыму дзеячка распавядзе ў праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў сераду, 1-га красавіка. Пачатак праграмы – у 14:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






