BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Мы бачым“: Алёна Жаркевіч

Беларуская валанцёрка ва Украіне Алёна Жаркевіч ад самага пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ўвесь свой час прысвячае дапамозе тым, хто гэтага найперш патрабуе. Гэта і арганізацыя працы аўтапалка, і збор і перадача розных сродкаў, і, разам з тым, дапамога беларусам, якія пакінулі і працягваюць пакідаць Беларусь пасля 2020 года і Украіну пасля 2022. Адна з апошніх ініцыятываў – гэта збор калядных і навагодніх падарункаў украінскім дзецям, у якіх на вайне загінулі бацькі, з Харкава, Херсона і Чарнігава. Збор гэтых падарункаў вядзецца таксама і ў беларускім хабе Новая зямля ў Беластоку.

Цалкам гутарку з Алёнай Жаркевіч пра валанцёрства, пра тыя ўмовы ў якіх даводзіцца працаваць, а таксама аб пажаданнях на будучы год слухайце ў гутарцы з Юрасём Дзяшуком у перадачы „Мы бачым“ сёння, 22.12.24, адразу пасля заканчэння дзённага эфіру. А 16:10 па польскім часе і а 18:10 па часе беларускім.

Цалкам гутарка:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя