BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Кірэеў: У калоніі баяцца палітычных

Два месяцы таму на волю выйшаў былы палітвязень Аляксей Кірэеў. А некалькі тыдняў таму ён быў эвакуяваны з Беларусі ў Літву.

У магілёўскай калоніі №15 у Беларусі ён адсядзеў увесь тэрмін – 2 гады – і страціў зрок на адно вока. Асуджаны ён быў па “народным” артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Паводле Аляксея Кірэева, да “палітычных” вязняў у турме асаблівае стаўленне не толькі ў адміністрацыі калоніі, але і ў іншых зняволеных, якім забараняюць мець з імі стасункі.

І ні ў якім разе не лезці да палітычных, у палітыку, проста не мець з ім кантакту. І ў калоніі баяцца палітычных. Калі ты палітычны – то проста шарахаюцца ад цябе. І палітычныя трымацца асобна.

РР: А ці насілі вы жоўтую бірку?

Абавязкова. Адразу на прафілактычны ўлік. Адразу СІЗА, «злоснікам» я падняўся і «злоснікам» застаўся.

Паводле Аляксея Кірэева, у той калоніі, дзе ён сядзеў, усе палітычныя лічыліся “злоснікамі”, акрамя аднаго чалавека.

«Злоснік» – гэта табе нікуды нельга – ні ў кінатэатры, ні на стадыёны. Толькі праца і «хата». Усе палітычныя – усе «злоснікі». Толькі адзін там ёсць Чудзінцоў, колькі ён здаў, з-за нічога людзі ехалі на ШІЗА.

Як кажа Аляксей Кірэеў, ён у калоніі сустракаў і палітыка Аляксандра Фядуту, які моцна схуднеў, але за яго здароўем пільна сочаць у турме медыкі і аказваюць дапамогу. Таксама там ён меў стасункі з берасйцейскімі анархістамі.

Больш падрабязнасцяў з жыцця былога палітвязня слухайце ў перадачы “Мы бачым”:

Беларускага Радыё Рацыя