BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Мы бачым“: Ірына Макарэвіч

Здымак ілюстрацыйны

Еўрапейскі саюз гатовы ў 2025 годзе перагледзець сваю «зялёную» палітыку, змякчыўшы некаторыя «зялёныя» правілы для падтрымкі прамысловасці і павышэння канкурэнтаздольнасці. Аднак на другім баку вагаў застаецца найважнейшая задача — захаванне біяразнастайнасці, якая патрабуе асаблівай увагі. Як Еўрапейскі зялёны курс можа дапамагчы ў гэтай сферы і што мы можам зрабіць для захавання прыроды вакол нас? Наколькі гэта важна для Беларусі? Пра гэта і іншае ў праграме «Мы бачым» разважае даследчыца Ірына Макарэвіч. Урывак з перадачы і прапануем паслухаць паважаным слухачам:

Гэта быў анонс, а цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную сучасным выклікам захавання біяразнастайнасці ў Беларусі, Еўропе і свеце, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 7-га сакавіка, а 22:30 паводле беларускага часу. Адпаведна а 20:30 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя