Міжнародны дзень ААН у падтрымку ахвяр катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня. Праваабаронцы шосты раз прымеркавалі да яго «Тыдзень супраць катаванняў». Сёлета Тыдзень адзначаецца з 24 па 30 чэрвеня ў розных краінах. Мэта гэтай кампаніі для беларусаў – прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да тых жахаў, што адбываюцца ў цэнтры Еўропы. Дзе рэжым Лукашэнкі катуе людзей ужо 4 гады. А катаванні могуць быць не толькі тады, калі ад удараў садыстаў у форме гумовымі дубінкамі ламаюцца косці і л´ецца кроў, як гэта было ў 20-м, кажа былы палітвязень Леанід Судаленка:

Фота з фэйсбука Леаніда Судаленкі
Больш пра катаванні ў турмах і калоніях Беларусі можна будзе пачуць у публіцыстычнай праграме «Мы бачым» на Беларускім Радыё Рацыя сёння, 28 чэрвеня, а 20.30 па польскім часе, у Беларусі – на гадзіну пазней. Запрашаем!
Беларускае Радыё Рацыя






