BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс рэпартажу “Чарнобыльскі шях”

Вайна, Астравецкая АЭС, мігранты – гэта тое, што хвалюе зараз беларускае грамадства. Беларусы ўжо перажылі адну з найцяжэйшых трагедый у сваёй гісторыі — выбух на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Гэтая катастрофа адабрала жыцці тысяч людзей, зламала лёсы цэлых сем’яў і пакінула пасля сябе мёртвую зямлю.

Сотні тысяч былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Аднак, нягледзячы на ўрок Чарнобыля, лукашэнкаўскія ўлады пабудавалі Астравецкую АЭС, якая знаходзіцца за 40 кіламетраў ад сталіцы Літвы – Вільні, дзе жыве таксама зараз шмат уцекачоў з Беларусі.

Кажа беларуска, якая ўжо шмат год жыве у Вільні і кіруе валанцёрскай арганізацыяй “Дапамога”, Наталля Калегава:

Цалкам рэпартаж прагучыць сёння ў 15.10 па беларускім і літоўскім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя