Шматлікія беларусы спадзяюцца на хуткае падзенне дыктатуры і ў Беларусі, як гэта адбылося ў іншых краінах. Паступова дыктатуры церпяць свой крах. Але назіраючы за тым, што адбываецца ў дэмакратычным руху ў замежжы, некаторыя беларусы страчваюць давер да палітыкаў замежжа і надзею на іх здольнасць нейкім чынам паўплываць на зрынанне лукашэнкаўскага рэжыму. У тым ліку гэта выказваюць і сябры партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Да таго ж беларусы кажуць пра тое, што ўсё ў “дзень Х” будзе вырашацца менавіта ў самой Беларусі

Сітуацыю каментуе вядомы палітык, сустаршыня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.
Цалкам на хвалях нашага радыё яна прагучыць сёння ў 14.10 па польскім часе, у 15.10 па літоўскім і 16.10 па беларускім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






