Два гады таму 9 сакавіка, у адказ на поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну, беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднанне ў батальён Кастуся Каліноўскага, які зараз вядомы як аднайменны Полк. Да фармавання далучаліся мужчыны з Беларусі, многія з якіх загінулі, абараняючы Украіну ў імя Беларусі.

Тым не менш, шэрагі Палка Каліноўскага не меншаюць, а напярэдадні свайго 2-годдзя фармаванне дало публічную фінансавую справаздачу сваёй дзейнасці. Каментар да справаздачы ад Камандзіра Палка Каліноўскага Дзяніса «Кіта» Прохарава і яго намесніка Вадзіма Кабанчука, як і галасы беларусаў з Беластока, трапілі ў перадачу «Мы бачым», урывак з якой і прапануем паслухаць паважаным слухачам:
Гэта быў анонс, а цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную фінансавай справаздачы да 2-годдзя Палка імя Кастуся Каліноўскага, што змагаецца за Вольную Беларусь і Украіну, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 8-га сакавіка, а 15:10 паводле беларускага часу. Адпаведна а 13:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






