Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі прызнаны найлепшым сацыяльным праектам 2024 года па версіі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА). Ён аб’ядноўвае беларускіх спецыялістаў і стварае падтрымку для тых, хто сутыкнуўся з выклікамі эміграцыі, вайны і пратэстаў.

Якія праблемы хвалююць беларусаў у эміграцыі, з чым яны звяртаюцца да псіхатэрапеўтаў распавядае дырэктарка Еўрапейскага інстытута сучаснай псіхатэрапіі Ганна Матуляк.
Цалкам праграма прагучыць на хвалях нашага радыё сёння, 21 красавіка, а 14.10 па польскім часе, у Беларусі і Літве на гадзіну пазней – у 15.10.
Беларускае Радыё Рацыя