BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”: Сяргей Гунь

Турма ці папраўчая калонія ў Беларусі нагадвае нацысцкі ці сталінскі канцлагер. Створаны такія жорсткія катавальныя ўмовы для палітвязняў, што так званае «выпраўленне» палітзняволенага заканчваецца ў лепшым выпадку стратай здароўя, а ў горшым – смерцю, як гэта было з Вітольдам Ашуркам ці Алесем Пушкіным ды іншымі.

Сяргей Гунь

Што адбываецца за кратамі, чаму так адбываецца, дзеліцца з намі былы палітвязень з  Хацежына, што пад Менскам, Сяргей Гунь:

Больш даведацца пра  катаванні ў месцах зняволення і іншыя жыццёвыя выпрабаванні, праз якія прайшоў былы палітвязень Сяргей Гунь, слухачы Беларускага Радыё Рацыя змогуць сёння, 27 жніўня, у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць у 15.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Сяргей Гунь, сляды катаванняў
Сяргей Гунь

Беларускае Радыё Рацыя