60 год таму, 10 красавіка ў 1965 годзе ў вёсцы Чысць Маладэчанская раёна нарадзіўся вядомы беларускі грамадска-палітычны дзяяч, кіраўнік менскага таварыства “Талака”, гісторык і педагог Сяржук Вітушка.

На жаль, лёсам наканавана яму было пражыць кароткае жыццё, усяго толькі 47 год. Ён памёр у Вільні, так і не вярнуўшыся на Радзіму.
Сёння гэтага шчырага, інтэлігентнага беларуса згадвае яго жонка, вядомая беларуская грамадская дзяячка, дырэктарка Музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні Людвіка Кардзіс.

Больш падрабязнасцяў з жыцця вядомага беларускага дзяяча Сяржука Вітушкі вы пачуеце ў грамадска-публіцыстычнай перадачы “Мы бачым”. Яна прагучыць на хвалях нашага радыё сёння ў 14.10 па польскім часе, па беларускім і літоўскім на гадзіну пазней – у 15.10.


Беларускае Радыё Рацыя






