1388 чалавек на сёння праваабаронцы прызналі палітвязнямі ў Беларусі. Сярод іх ёсць і вядомыя беларускія праваабаронцы, якія прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў. Гэта лаўрэат Нобелеўскай прэміі, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянцін Стэфановіч, юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцрёскай службы Марфа Рабкова, валанцёр Андрэй Чапюк ды іншыя.
Іх калегі-правабаронцы ладзяць акцыі салідарнасці, распавядаюць пра палітвязняў, на міжнародным узроўні ўздымаюць пытанне вызвалення.
Больш падрабязнасцяў пра палітзняволеных “вясноўцаў” і акцыі іх падтрымкі вы можаце паслухаць у перадачы “Мы бачым”. Яна прагучыць на хвалях нашага радыё сёння, 19 чэрвеня, па польскім часе ў 21.00, па беларускім – у 22.00. У суботу слухайце паўтор перадачы па польскім часе ў 10.35, па беларускім на гадзіну пазней – у 11.35.
Беларускага Радыё Рацыя