Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве стаў першай кропкай у Еўразвязе, дзе спынілася большасць палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Менавіта тут адбыліся кранальныя сустрэчы былых зняволенных з роднымі і сябрамі, журналістамі і проста неабыякавымі людзьмі.

Той дзень – чацвер, 18 снежня – прыгадваюць каардынатарка школы пры ЦБС Ганна Ермакова і дырэктарка ўстановы Хэлена Нядзьвецка.
Пра тое, дзе палітвязні знаходзяцца цяпер, у якім стане і з якімі думкамі – слухайце ў праграме “Мы бачым”.
Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў сераду, 24-га снежня. Пачатак праграмы – у 14:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






