Як захаваць чалавечы твар, знаходзячыся ў вязніцах дыктатара. Калі ў няволі ты, інжынер, стваральнік вэб-сайтаў, павінен займацца цяжкай і бруднай працай, хадзіць на працу пешшу 50 кіламетраў у два бакі. Ты пастаўлены заранёў у такія ўмовы, якія фізічна выканаць не ў стане і тады з хіміі з накіраваннем цябе пераводзяць у калонію, расказвае былы палітвязень Віктар Пархімчык.

Больш пра сваё жыццё ў няволі і ў эміграцыі былы палітвязень Віктар Пархімчык распавядзе ў публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць сёння, 16 -га чэрвеня, у 20.30 па польскім часе, па беларускім – на гадзіну пазней.
Беларускае Радыё Рацыя